fbpx

Залишити заявку

ІНСТРУКЦЫЯ "ЯК КАПЯЦЬ КРОПЛІ ДЛЯ ВАЧЭЙ?"

СКАЧАЦЬ В PDF

Інструкцыя для пацыентаў

видеоинструкция

Кроплі – гэта лекі. Каб падзейнічалі правыльна, яны павінны патрапіць у вока, увабрацца і не змяшацца з іншымі кроплямі. Яшчэ вельмі важна, каб падчас закапвання Вы не траўміравалі вочы і не занеслі інфекцыю. Так сама неабходна выконвать чарговасць і час закапвання кропель, якія сказаў доктар у прызначэннях.

❗Звяжыцеся са сваім доктарам, калі:

• У аптэцы няма прызначэнных кропель, а вам прапануюць замену на “падобныя”. Кроплі, нават аднолькавага складу , могут дзейнічаць па рознаму і вынік лячэння можа быць горшым. Любую замену кропель можна рабіць толькі па ўзгодненню з лекарам , які Вам іх прызначыў
• Прачытаўшы інструкцыю, Вы знайшлі ў сябе супрацьпаказанні да выкарыстання. Нельга не закапваць кроплі і адмоўляцца ад лячэння. Часта пацыенты неправільна разумеюць тое, што напісана ў інструкцыі. Каб працягваць лячэнне або атрымаць іншае прызначэння – пагаварыце са сваім доктарам.

✅ ЯК ЗАКАПВАЦЬ?:

• Памыйце рукі
• Патягніце ніжняе павека ўніз
• Закапайце кроплі прама ў вока паміж павекамі ў цэнтр вока.
• Спакойна закрыйце вока прыблізна на 1 хвіліну.
• Пакладзіце меземец у кут вока, размешчаны бліжэй да носа, каб лекі адразу не выцеклі ў нос.
• Лішкі кропель або слёз прамакніце на шчацэ і пад вокам чыстай ватай, ватным спонжам або сурвэткай

❓ЩТО БУДЗЕ, КАЛІ ў ВОКА ПАПАДЗЕ АДРАЗУ НЕКАЛЬКІ КРОПЕЛЬ?

Нічога страшнага, як толькі вы закрыеце вочы, там застанецца толькі адна кропля. Капайце вочы пакуль не пераканаецеся, што хаця б адна кропля патрапіла ў вока.

❓КАЛІ НАПІСАНА “ПА 2 КРОПЛІ”

Закапайце адзін раз, закройце вока на 1-3 хвіліны і закапайце зноў.
Калі прызначылі некалькі розных кропель :
• Закапайце першыя кроплі, як напысана вышей – праз 3 хвіліны закапайце наступныя
• Зберагайце паслядоўнасць, якая запісана ў прызначэннях – спачатку кроплі, якія запісаны першымі – потым тыя, якія запісаны другімі і так далей.

❓ШТО НЕЛЬГА РАБІЦЬ:

Асцярожна❗ Не дакранайцеся кончыкам флакона да скуры і паверхні вачэй, вы можыце траўмаваць яго і занесці інфекцыю
Ня жмурцеся занадта моцна пасля закапвання, не выціскайце кроплі нават калі яны трохі пякуць.
Не закапвайце кроплі ў кут вока – гэта няправільна і неэфектыўна.

Замовити зворотний дзвінок

Залиште свій телефон і ми зателефонуємо Вам в найближчий час!

Замовити зворотний дзвінок

Your callback has been sent sucessfully

© 2016 Центрока. Все права защищены. info@centeroka.com.ua. Разработка и поддержка Reus Mobile.

Please publish modules in offcanvas position.